ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ І НАВЕДВАЛЬНІКІ НАШАЙ УСТАНОВЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці выхаванцаў.
Прапускны рэжым - парадак, які забяспечваецца сукупнасцю мерапрыемстваў і правілаў, якія выключаюць магчымасць бескантрольнага ўваходу (выхаду) асоб, вынасу маёмасці і службовых дакументаў, а таксама ўезду (выезду) аўтатранспарту на аб'ект.
Вароты і брамкі на тэрыторыю ўстановы зачыненыя з 08.45 да 16.00.
Прапускны рэжым устанаўлівае парадак пропуску на аб'ект персаналу і наведвальнікаў. Прапускны рэжым ажыццяўляецца адказнымі асобамі за прапускны рэжым.
У сувязі з дзеяннем прапускнога рэжыму, наведванне ўстановы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца праз цэнтральны ўваход.
Прыём дзяцей ажыццяўляецца з 07.00 да 08.00.
У 08.00 ідзе апытанне аб колькасці дзяцей для закладкі прадуктаў на ўвесь дзень.
У выпадку адсутнасці дзіцяці да 08.35, у табелі дзіця будзе адзначаны, як адсутны.
Пераканаўчая просьба не парушаць арганізацыю харчавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі і адукацыйны працэс!
ПРЫВОДЗЬЦЕ ДЗЯЦЕЙ СВОЕЧАСОВА!!!
ДЗЯКУЙ ЗА РАЗУМЕННЕ!